Папа Францішак маліўся за Папу Бэнэдыкта

papyПапа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за Папу на пенсіі Бэнэдыкта XVI, які 16 красавіка 2015 года адзначае сваё 88-годдзе.

На пачатку ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане Пантыфік адзначыў: “Хачу нагадаць, што сёння дзень нараджэння Папы Бэнэдыкта XVI. Я ахвярую за яго гэту Імшу і заклікаю ўсіх маліцца аб тым, каб Пан падтрымліваў яго і адараў шматлікімі радасцямі і шчасцем”.

Бэнэдыкт XVI праводзіць дзень свайго нараджэння ў кляштары “Mater Ecclesiae” на тэрыторыі Ватыкана, у якім пасяліўся пасля таго, як адмовіўся ад служэння на Пасадзе св. Пятра ў 2013 годзе і з якога працягвае падтрымліваць Касцёл сваёй малітвай. Менавіта сюды прыбываюць віншаванні ад вернікаў з усяго свету.

Ватыканскае радыё

для друку для друку