Папа Францішак і Патрыярх Кірыл пачалі сустрэчу з брацкіх пацалункаў (+відэа)

xw_1214056Тройчы па рускаму звычаю абмяняліся брацкімі пацалункамі і абняліся Патрыярх Кірыл і Папа Рымскі Францішак на гістарычнай сустрэчы ў Гаване. Сустрэча Пантыфіка і кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы праходзіць у гаванскім аэрапорце імя Хасэ Марці.

«Гэтая сустрэча адбылася па волі Божай», — заўважыў Патрыярх Кірыл.

poceluj

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі таксама заявіў, што на сённяшні дзень няма перашкод для арганізацыі новых сустрэч кіраўнікоў Рускай праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Ён выказаў упэўненасць, што ў яго і ў Папы Рымскага будзе магчымасць абмеркаваць усе хвалюючыя іх пытанні.

Па пратаколе Папа Рымскі і патрыярх Кірыл увайшлі ў пакой для сустрэчы з дзвярэй, якія знаходзяцца насупраць адзін аднаго. Сустрэча святога Айца з патрыярхам Кірылам праходзіць у адным з памяшканняў гаванскага аэрапорта, дзе вывешаны сцягі Ватыкана і Патрыярха Кірыла, а пасярэдзіне паміж крэсламі ўстаноўлена распяцце.

Патрыярх Кірыл падзяліўся ў гутарцы з Папам Рымскім сваім адчуваннем, што іх сустрэча праходзіць у правільным месцы і ў правільны момант часу. Вельмі жаданай гэтую сустрэчу называў раней і Папа Рымскі Францішак.

Па матэрыялах Вести.ру

для друку для друку