Папа Францішак фінансава дапамог насельніцтву Непала

epalПапа Францішак аказаў фінансавую падтрымку ахвярам землятрусу ў Непале. Ён накіраваў мясцоваму Касцёлу першы ўнёсак у 100 тыс. долараў, які будзе выкарыстаны на дапамогу людзям, якія засталіся без жылля і пацярпелі ў выніку прыроднага катаклізму. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Папскай рады “Сor Unum”, якую Пантыфік упаўнаважыў перадаць сродкі ад яго імя.

Фінансавая дапамога з’яўляецца канкрэтным выразам пачуцця духоўнай блізкасці і айцоўскай падтрымкі Папы для ахвяраў землятрусу. У аказанні дапамогі ахвярам катаклізму ўжо задзейнічаны епіскапаты і каталіцкія дабрачынныя арганізацыі, адзначаецца ў паведамленні ватыканскай дыкастэрыі.

Згодна з апошнімі, яшчэ не канчатковымі дадзенымі, колькасць ахвяраў землятрусу ў Непале перавысіла 4300 чалавек. Каля мільёна жыхароў краіны засталіся без даху над галавой. Усяго пацярпелі каля 7 млн. чалавек, з якіх 2 млн. складаюць дзеці.

Ватыканскае радыё

для друку для друку