Папа Францішак будзе спавядаць у Лагеўніках падчас Сусветных Дзён Моладзі?

spowiedz_papaКардынал Станіслаў Дзівіш мяркуе, што падчас Сусветных Дзён Моладзі ў Кракаве Папа Францішак, як і іншыя святары, сядзе ў канфесіянал у санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках, інфармуе deon.pl.

У Кракаве падпісана пагадненне паміж Кракаўскай архідыяцэзіяй і працадаўцамі Польшчы аб супрацоўніцтве ў сувязі з СДМ-2016. З гэтай нагоды журналісты спыталі кардынала Дзівіша таксама і аб планах папскага візіту ў Кракаў, яго магчымай прысутнасці ў санктуарыі Божай Міласэрнасці, а таксама пра тое, ці сядзе Святы Айцец у канфесіянал у Лагеўніках.

«У праграме тых візітаў так і было. Тут, у Кракаве, мы спадзяемся, што Папа будзе спавядаць, падобна як усе астатнія [святары]. Трывае Год Міласэрнасці. Міласэрнасць — гэта перш за ўсё прабачэнне, гэта ласка, якая плыве з дабрыні Божай, — адказаў кардынал Дзівіш. — Я не думаю, каб у Год міласэрнасці Папа не паехаў у Лагеўнікі і ў Цэнтр Яна Паўла II». Кракаўскі мітрапаліт дадаў, што абодва санктуарыі неўзабаве будуць аб’яднаны адмысловым мастом.

Таксама кардынал Дзівіш паведаміў, што Папа Францішак ў ліпені гэтага года наведае, акрамя Кракава, таксама Чэнстахову; верагодны і яго візіт у Асвенцым.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі