Папа Францішак агучыў малітоўную інтэнцыю на кастрычнік

Пантыфік паведаміў і патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю на кастрычнік. На працягу бягучага месяца ён заклікае маліцца за свет працы. Відэаролік з адмысловым зваротам Святога Айца 3 кастрычніка 2017 года распаўсюдзіў Ватыканскі тэлецэнтр праз свой канал на “YouTube”.

“Мы павінны заўсёды памятаць аб годнасці і правах людзей, якія працуюць, асуджаць сітуацыі, калі яны парушаюцца і спрыяць сапраўднаму развіццю чалавека і грамадства. Молімся, браты, за свет працы, каб усім гарантавалася павага і абарона правоў, а беспрацоўныя мелі магчымасць праз працу садзейнічаць будаванню супольнага дабра”, — заклікаў Папа.

Ватыканскае радыё

для друку для друку