- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Папа Францішак адзначае сёння дзень нараджэння

papa_franciszak [1]Сёння, 17 снежня, папа Францішак заканчвае 78 год жыцця — амаль за чатыры месяцы да другой гадавіны пантыфікату. Францішак нарадзіўся 17 снежня 1936 года ў Буэнас-Айрэсе, сталіцы Аргенціны. Падчас свайго 15-гадовага біскупскага служэння кардынал Хорхе Марыё Бергольо заўсёды быў, як і цяпер, у цесным кантакце са сваёй «паствай». З нагоды дня нараджэння 7 тысяч танцораў выканаюць у Рыме адзін са стыляў танга — «У шматлікіх мілях сусвету».

Дзень нараджэння Пантыфік распачне ў капліцы св Марты, дзе ён жыве, паведамляе gosc.pl [2]. У 10.15 адбудзецца традыцыйная агульная аўдыенцыя. Сваю катэхэзу Францішак прысвяціць сям’і і надыходзячым святам Божага Нараджэння. Тыдзень таму, Папа распачаў серыю катэхізацыі, прысвечаны праблемам сям’і.

З нагоды 78-й гадавіны з дня нараджэння Папы Рымскага з Аргентыны ў Рыме падрыхтавалі незвычайныя падзеі. 7 тысяч танцораў выканаюць адзін з стыляў танго — «У шматлікіх мілях сусвету». Мерапрыемства будзе праходзіць на суседнім участку Ватыкана Рысаржымэнты і будзе доўжыцца дзве гадзіны. Аднойчы ў інтэрв’ю Папа Францішак прызнаўся, што ён любіць гэты аргентынскі нацыянальны танец. Таксама ў сераду 3 тысячы танцораў прымуць удзел у агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.