Папа Францішак адказаў на актуальныя пытанні журналістаў

ANSA823895_ArticoloПытанне аб Меджугор’і, спрыянне міру і спажывецтва, якое знішчае моладзь – гэтыя тэмы былі галоўнымі падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта, якую папа Францішак правёў з журналістамі вяртаючыся з Сараева ў Рым 6 чэрвеня 2015 г.

Адказваючы на пытанне адносна меркаваных аб’яўленняў Маці Божай у Меджугор’і Пантыфік нагадаў, што гэтай тэмай займалася спецыяльная камісія пад кіраўніцтвам кардынала Каміла Руіні, створаная яшчэ Бэнэдыктам XVI. Яна падрыхтавала справаздачу, якую разглядае Кангрэгацыя Веравучэння з мэтай прыняцця канчатковага рашэння.

Гаворачы пра свае еўрапейскія падарожжы Святы Айцец падкрэсліў, што хацеў наведаць “перыферыі” кантынента, як напрыклад Албанію і Боснію і Герцагавіну. “Гэта сігнал. Я хацеў пачаць наведваць Еўропу, пачынаючы ад самых маленькіх краін, а балканскія краіны – гэта краіны-мучаніцы: яны пакутавалі шмат! Таму я аддаў перавагу ім!”, — сказаў Пантыфік.

Францішак чарговы раз заўважыў, што недастаткова проста казаць аб міры ў свеце, але трэба спрыяць яму канкрэтным чынам. Ён адзначыў факт крывадушнасці тых, хто заклікае да супакою, але садзейнічае войнам прадаючы зброю.

Святы Айцец падверг крытыцы спажывецтва і рэлятывізм, якія назваў “ракам грамадства”, а таксама заклікаў бацькоў сачыць за тым, якую інфармацыю дзеці чэрпаюць з камп’ютэра.

Ватыканскае радыё

для друку для друку