Папа Францішак заклікае наследаваць прыклад любові св. Вінцэнта дэ Поля

Наследаваць прыклад міласэрнай любові, дадзены св. Вінцэнтам дэ Полем, заклікаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 25 верасня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“У пятніцу мы будзем адзначаць успамін св. Вінцэнта Дэ Поля, заснавальніка і апекуна ўсіх Таварыстваў міласэрнасці. Няхай прыклад міласэрнай любові, які даў св. Вінцэнт дэ Поль, вядзе ўсіх нас да радаснага і бескарыслівага служэння самым патрабуючым, а таксама адкрые нас на абавязак гасціннасці і дару жыцця”, — сказаў Папа.

Святы, ураджэнец французскай Гасконі, жыў на мяжы XVI–XVII стст. Ужо будучы святаром, у 1617 г. ён прысягнуў цалкам прысвяціць сваё жыццё служэнню бедным, сіротам, хворым і вязням. Дэ Поль з’яўляецца заснавальнікам Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці (шарыткі) і Кангрэгацыі Айцоў Місіянераў (лазарысты).

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку