Папа Францішак заклікае чэрпаць міласэрнасць і прабачэнне з Сэрца Езуса

Дзякуючы эўхарыстычнай адарацыі нашы сэрцы становяцца больш цярплівымі, шчодрымі і міласэрнымі, — падкрэсліў Папа Рымскі пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 7 чэрвеня прайшла ў Ватыкане.

“Чэрвень асаблівым чынам прысвечаны Сэрцу Хрыста, ушанаванне якога аб’ядноўвае вялікіх духоўных настаўнікаў і просты людзей з Божага народу. Сапраўды, чалавечае і боскае Сэрца Езуса – гэта крыніца, з якой заўсёды можам чэрпаць Божую міласэрнасць, прабачэнне і пяшчотнасць”, — сказаў Папа Францішак.

“Мы можам рабіць гэта разважаючы над урыўкамі Евангелля, адчуваючы, што ў кожным жэсце, кожным слове Езуса ёсць любоў, любоў Айца, які паслаў свайго Сына. І мы можам рабіць гэта праз адарацыю Эўхарыстыі, у якой гэта любоў прысутнічае сакрамэнтальным чынам. Тады таксама і наша сэрца, крок за крокам, будзе станавіцца больш цярплівым, больш шчодрым і больш міласэрным па прыкладзе Сэрца Пана Езуса”, — падкрэсліў Святы Айцец.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку