Папа Францішак сустрэўся з біскупамі, якія прымалі ўдзел у рэкалекцыях

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля 40 біскупаў, якія з 20 жніўня па 3 верасня 2018 года прымалі ўдзел у духоўных практыкаваннях, арганізаваных Кангрэгацыяй па справах Біскупаў.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што рэкалекцыі праводзіліся згодна з пажаданнем Святога Айца, які хацеў, каб кожны год існавала магчымасць для духоўнага абнаўлення ў тых пастыраў, якія атрымалі біскупскае пасвячэнне пяць або шэсць гадоў таму. Сёлета ў іх прымалі ўдзел іерархі, пасвячаныя ў 2012-2013 гг.

Духоўныя практыкаванні праводзіліся ў два этапы. Першы прайшоў пад кіраўніцтвам больш дасведчаных біскупаў у мястэчку Арыча, недалёка ад Рыма, і быў, галоўным чынам, прысвечаны дзяленню вопытам, радасцямі, цяжкасцямі і выклікамі. Другі этап праводзіўся ў мястэчку Камальдолі, у рэгіёне Таскана, пад кіраўніцтвам групы езуітаў. Ён уключаў у сябе ігнацыянскія рэкалекцыі.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку