Папа Францішак: Ружанец вядзе да шчасця ў Небе

Наследаваць місійны запал Маці Божай і маліцца Ружанец, заклікаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 9 кастрычніка 2019 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“На працягу гэтага марыйнага месяца, наследуйце місійную руплівасць і запал Маці Божай, станавіцеся вестунамі Хрыста ў кожным вашым жыццём асяроддзі”, — заахвоціў вернікаў Пантыфік

Святы Айцец нагадаў, што падчас аб’яўленняў у польскім мястэчку Гетшвалд, Маці Божая казала пра важнасць штодзёнай ружанцовай малітвы для атрымання збаўлення. “Яна запэўнівала, што ласкі, які будуць выпрашаны праз гэту малітву, будуць збаўчымі і прывядуць людзей да шчасця ў Небе. Памятайце пра гэта асабліва зараз, у кастрычніку, месяцы, прысвечаным святому Ружанцу. Праз заступніцтва Марыі, Пасярэдніцы ласкаў, маліцеся аб міры ў свеце, мудрасці для тых, хто мае ўладу, а таксама аб веры і еднасці для сем’яў”, — сказаў Пантыфік.

Кастрычнік – месяц, прысвечаны ў Каталіцкім Касцёле ружанцовай малітве. Яна спалучаная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса Хрыста і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі Ружанца – радасныя, балесныя, хвалебныя таямніцы і таямніцы святла.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку