Папа Францішак прыняў адстаўку кіраўніка Ватыканскай жандармерыі

Даменіка Джані

14 кастрычніка 2019 г. Папа прыняў адстаўку камандуючага Ватыканскай жандармерыяй Даменіка Джані. Аб гэтым паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Джані папрасіў аб звальненні ў сувязі з уцечкай канфедынцыйнага распараджэння аб адміністрацыйных абмежаваннях, накладзеных на некалькіх супрацоўнікаў Святога Пасаду, што нанесла ім і жандармерыі рэпутацыйную шкоду.

Святы Айцец выказаў удзячнасць афіцэру за яго жэст, які сведчыць аб інстытуцыянальнай чуласці, і за працу, якую ён выконваў з пакорай і разважлівасцю. Развітваючыся з Джані, Францішак адзначыў яго надзвычайную кампетэнтнасць у выкананні шматлікіх задач, таксама на міжнародным узроўні, і бясспрэчны прафесіяналізм, які ён унёс у працу Ватыканскай жандармерыі.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку