Папа Францішак пра новую благаслаўлёную законніцу

Пантыфік нагадаў, што ў Касцёле з’явілася новая благаслаўлёная. Беатыфікацыя сястры Марыі Альфонсы прайшла 9 верасня 2018 года ў гістарычнай сталіцы Эльзаса.

“Сёння ў Страсбургу прайшла цэлебрацыя беатыфікацыі Альфонсы Марыі Эпінгер, заснавальніцы Сясцёр Найсвяцейшага Збаўцы. Мы дзякуем Богу за гэту мужную і мудрую жанчыну, якая праз пакуты, маўчанне і малітву сведчыла Божую любоў, асабліва да хворых целам і духам”, — сказаў Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на “Анёл Панскі”.

Элізабэт Эпінгер нарадзілася ў вялікай сям’і 9 верасня 1814 года. У 1849 годзе заснавала Кангрэгацыю Сясцёр Найсвяцейшага Збаўцы і стала яе першай найстаяцельніцай. Памерла ў Страсбургу 31 ліпеня 1867 года.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку