Заклік св. Яна Паўла ІІ, адкрыць сэрцы Пану, заўсёды актуальны, падкрэсліў Францішак, вітаючы пілігрымаў 16 кастрычніка 2019 г., падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра.
“Дарагія браты і сёстры, сёння мы ўзгадваем абранне кардынала Караля Вайтылы на Пасад св. Пятра. Падзякуем Пану за ўсё добрае, што было зроблена ў Касцёле, свеце і людскіх сэрцах праз словы Яна Паўла ІІ, яго чыны і святасць. Будзем памятаць, што яго заклік, адкрыць сэрцы Пану, заўсёды актуальны. Праз яго заступніцтва прашу аб шчодрых дарах Святога Духа для ўсіх вас, вашых сем’яў, супольнасцей і ўсяго Касцёла”, — сказаў Папа.
Кардынал Караль Вайтыла быў выбраны на Пасад св. Пятра 16 кастрычніка 1978 г. Яго пантыфікат, які пачаўся са слоў: “Не бойцеся! Адкрыйце, расчыніце насцеж дзверы Хрысту!”, доўжыўся 27 гадоў. Урачыстая кананізацыя Яна Паўла ІІ адбылася ў Рыме 27 красавіка 2014 г.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
