Папа Францішак пажадаў вернікам плённага Вялікага посту

Перажыць час Вялікага посту ў духу сапраўднага пакаяння і навяртання, заклікаў Папа вернікаў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 6 сакавіка 2019 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“ У Папяльцовую сераду, распачынаецца велікапосны шлях. Жадаю кожнаму з вас перажыць гэты час у духу сапраўднага пакаяння і навяртання, як вяртанне да Айца, Які ўсіх сустракае сардэчна, каб уключыць у самую блізкую еднасць з Ім”, — сказаў Святы Айцец.

Па традыцыі, у Папяльцовую сераду Папа ўзначаліў пакутную працэсію ў форме рымскіх “Стацый”, якая распачалася малітвай у рымскім касцёле св. Анзэльма і накіравалася да базылікі св. Сабіны, дзе прайшла Эўхарыстыя з абрадам пасыпання галоў попелам.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку