Папа Францішак назваў імёны трынаццаці новых кардыналаў

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 25 кастрычніка 2020 г. папа Францішак абвясціў імёны трынаццаці новых кардыналаў, якім на кансісторыі 28 лістапада ўручыць кардынальскія берэты.

Сярод новых кардыналаў-выбаршчыкаў Генеральны Сакратар Сінода Біскупаў, біскуп Марыё Грэк; прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі, біскуп Марчэла Сэмерара; арцыбіскуп руандыйскага Кігалі Антуан Камбанда; арцыбіскуп Вашынгтона Уілтан Грэгары; арцыбіскуп філіпінскага Капіса Хасэ Адвінкула; арцыбіскуп Сант’яга-дэ-Чылі Чэлесціна Аос Брака; Апостальскі вікарый Брунэя Карнэліўс Сім; арцыбіскуп Сіены-Кале-дзі-Валь-д’Эльса-Монтальчына Аўгуста Паола Лаюдзічэ; Гвардыян канвентуальных францішканаў у Асізі, брат Маўра Гамбэці.

Апрача дзевяці кардыналаў-выбаршчыкаў, у Калегію кардыналаў увойдуць тры прадстаўнікі духавенства, старэйшыя за 80 гадоў. Гэта біскуп-эмерыт Сан-Крыстабаля-дэ-лас-Касаса Феліпе Арысмэндзі Эсківэль; Апостальскі нунцый, арцыбіскуп Сільвана Тамазі; Прапаведнік Папскага Дома, айцец Раньера Канталамеса; Пробашч парафіі Маці Боскай Любові ў італьянскім Кастэль-дзі-Лева, кс. Рыка Фэрочы.

Францішак заклікаў маліцца за новых кардыналаў і іх служэнне Пантыфіку і Божаму народу.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку