Папа Францішак моліцца за сустрэчу “Нармандскай чацвёркі”

У сваёй малітве аб міры ва Украіне Святы Айцец запэўніў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 8 снежня адбылася на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Заўтра ў Парыжы адбудзецца сустрэча з удзелам прэзідэнтаў Украіны, Расіі, Францыі і канцлера Германіі – вядомая як “Нармандскі фармат”, – з мэтай пошуку рашэння балючага канфлікту, які доўгія гады працягваецца на ўсходзе Украіны. Я спадарожнічаю сустрэчы моцнай малітвай і запрашаю вас зрабіць тое ж, каб гэта ініцыятыва палітычнага дыялогу дапамагла прынесці плёны справядлівага міру на гэту зямлю і яе насельніцтву”, — сказаў Папа Францішак.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

 

для друку для друку