Папа Францішак і новыя кардыналы адведалі Папу на пенсіі

Пасля кансісторыя Святы Айцец і новыя кардыналы сустрэліся з Папам на пенсіі Бэнэдыктам XVI у кляштары «Mater Ecclesiae».

“Увечары 5 кастрычніка 2019 года, напрыканцы ўрачыстасці Звычайнага публічнага кансісторыя, Святы Айцец і новыя кардыналы накіраваліся да манастыра «Mater Ecclesiae», каб сустрэцца з Папам на пенсіі Бэнэдыктам XVI”, — паведаміў у спецыяльнай заяве кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Пасля кароткага прывітання, падчас якога Бэнэдыкт XVI нагадаў новым кардыналам пра каштоўнасць вернасці Папе, ён разам з Папам Францішкам удзяліў новым кардыналам благаслаўленне, гаворыцца ў паведамленні прэсавага прадстаўніка Святога Пасаду.

Ян Мойсік, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку