Папа Францішак да моладзі: не забывайцеся пра сваю гісторыю і карані

Нас не вырабілі ў лабараторыі. Мы вырастаем з канкрэтнай сям’і, гісторыі, культуры, і павінны моцна трымацца гэтага. Такое перакананне выказаў Папа Францішак.

Папа скіраваў відэа-пасланне да маладых людзей Антыльскага архіпелагу ў Карыбскім моры.

Яны сустрэліся ў Марцініцы, каб размаўляць і разважаць пра будучыню сям’і ў сваім рэгіёне. Святы Айцец папярэдзіў, што калі моладзь хоча змяніць нешта, яе чакае цяжкая задача. Але спачатку трэба задумацца над сабой.

“Гэта цяжкая задача. Вы маладыя, але мне цікава, ці так ёсць на самой справе, можа вы сталі састарэлымі маладзёнамі? Калі так адбылося, у вас нічога не атрымаецца! Вы павінны быць вельмі маладыя! З усёй сілай маладосці, каб нешта змяніць. І першая рэч, якую трэба зрабіць, гэта праверыць, ці не прыстасаваліся вы. Калі так, то гэта не добра. Хто прыстасаваўся, павінен зрабіць крок назад”, — рэкамендаваў Пантыфік.

Папа запрасіў маладых людзей, каб натхненне для змены сям’і на Карыбах шукалі ў яго Апостальскай адгартацыі “Amoris laetitia”, і, у прыватнасці, у яе чацвёртым раздзеле. Гэта самая важная частка дакумента, бо кажа пра тое, як жыць любоўю ў сям’і.

Папа Францішак указаў на неабходнасць шукання каранёў у гісторыі. Дрэва прыносіць плады дзякуючы сваім караням. “Калі хочаце змяніць сям’ю, у вас павінны быць карані”, — сказаў ён.

“Не можна глядзець на заўтра, не гледзячы на сёння. Не можна глядзець наперад, і не думаць пра мінулае. Рыхтуйцеся змяніць тое, што было дадзена вам вашымі папярэднікамі. Прымаеце гэтую гісторыю, прымаеце традыцыі, тое, што было ўчора. У вас ёсць карані. Нічога не можа быць зроблена ў сучаснасці або ў будучыні без спасылкі на мінулае, гісторыю, культуру, сям’ю, калі ў сэрцы няма ўкаранёнасці”, — заўважыў Святы Айцец, звяртаючыся да моладзі Антыльскага архіпелагу.

Відэапасланне Папы

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку