Папа Францішак да іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы: “Адважны штуршок да новай евангелізацыі еўрапейскага кантынента”

На адкрыцці ХХІ Сустрэчы іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы (CHOCE), што праходзіла ў візантыйскай Італо-албанскай Епархіі Лунгра (Калабрыя) у днях 14-17 чэрвеня 2018 года, Апостальскі нунцый у Італіі Архібіскуп Эміль Паўл Чэрыг зачытаў прывітальнае Слова Яго Святасці Папы Францішка.

У Лісце падпісаным кардыналам П’етрам Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці, знаходзяцца прывітальныя словы Папы:

“Святы Айцец Францыск горача вітае прадбачлівую ініцыятыву, накіраваную на паглыбленне важных аспектаў тоеснасці і місіі Усходніх каталіцкіх Цэркваў”.

Далей кардынал Дзяржсакратар паведамляе, што Папа “спадзяецца, што дні студыяў паспрыяюць вузам еднасці і сулучнасці сярод пастыраў, надаючы чарговы адважны штуршок да новай евангелізацыі еўрапейскага кантынента”.

svjazep.org

для друку для друку