“Папа для Украіны”: адкрыўся цэнтр для рэабілітацыі дзяцей

Пры дапамозе дабрачыннай Ініцыятывы “Папа для Украіны” ў Славянску 24 красавіка ўрачыста адкрылі Цэнтр псіхалагічнага аднаўлення для асоб з траўмай вайны. Год таму ва ўсіх каталіцкіх храмах Еўропы прайшоў збор сродкаў для дапамогі Украіне, абвешчаны Папам Францішкам.

Дзякуючы атрыманай дапамозе, цэнтр “ПРОМІР” змог набыць усё неабходнае абсталяванне для тэрапіі і рэабілітацыі дзяцей і дарослых. 

Біскуп Ян Сабіла, кіраўнік тэхнічнага камітэта Ініцыятывы, перадаў бласлаўленне Святога Айца і запэўніў, што праз такія праекты рэалізуецца мара Папы, які “асаблівым чынам моліцца і перажывае за дзяцей, што пакутуюць ад ваенных дзеянняў ва ўсім свеце”.

На сённяшні дзень ужо рэалізоўваецца больш за 60 розных праектаў гуманітарнай дапамогі, якія ахопліваюць розныя сектары. У рамках Акцыі ідзе супрацоўніцтва з рознымі арганізацыямі, фондамі, парафіямі, хрысціянскімі і грамадскімі. Паводле папярэдніх вынікаў, ужо выдзелена каля 6 мільёнаў еўра, з якіх 30% выдаткавана на медыкаменты і лячэнне, 35% – на прадукты харчавання, 25% – на аднаўленне жылля і ацяпленне на працягу зімовага перыяду, каля 10% – на адзенне, абутак і сродкі гігіены.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі