Папа ахвяраў грашовыя сродкі для дзіцячай клінікі ў Афрыцы

Папа Францішак перадаў 200 тыс. еўра на патрэбы педыятрычнай клінікі ў сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, Бангі. Грошы былі сабраны ад продажу дыскаў з дакументальным фільмам “Адкрываючы Ватыканскія музеі”, знятага Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам.

Дабрачынны праект атрымаў назву “Хрыстовая скрынка. Паміж мастацтвам і міласэрнасцю. Дар для Бангі” (Christo’s Box. Between Art and Mercy. A Gift for Bangui). DVD-дыскі ва ўнікальным футляры, выкананым у выглядзе скрынкі вядомым мастаком і скульптарам Хрыста Явашэвым, былі выстаўлены на аўкцыёнах у Лондане, Турыне, Мілане і Рыме.

Францішак наведваў педыятрычную клініку ў Бангі асабіста падчас свайго візіту ў Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку ў лістападзе 2015 года. З таго часу ў Ватыкане было рэалізавана некалькі дабрачынных ініцыятыў на карысць гэтай медыцынскай установы.

Ватыканскае радыё

для друку для друку