Пантыфік заклікае далучыцца да акцыі «Хвіліна для міру»

Папа Францішак запрасіў вернікаў і ўсіх людзей добрай волі далучыцца да ініцыятывы «Хвіліна для міру». Ён зрабіў гэта 5 чэрвеня 2019 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

“У наступную суботу, 8 чэрвеня, будзе адзначацца пятая гадавіна сустрэчы Прэзідэнтаў Ізраіля і Палестыны са мной і Патрыярхам Барталамеем, якая прайшла тут, у Ватыкане. У 13.00 мы запрошаны прысвяціць «хвіліну для міру» – малітвы для вернікаў, рэфлексіі для тых, хто не верыць; усе разам – на карысць больш братэрскага свету. Дзякую Міжнароднай “Каталіцкай акцыі” за гэту ініцыятыву”, — сказаў Папа.

Беспрэцэдэнтная малітва за мір, у якой разам з Папам Францішкам і Барталамеем І прынялі ўдзел Прэзідэнт Ізраіля Шымон Пэрэс і Прэзідэнт Палестыны Мухмуд Абас прайшла 8 чэрвеня 2014 г. у Ватыканскіх садах.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку