Святы Айцец не прымае ўдзелу ў велікапосных духоўных практыкаваннях, якія пачаліся 1 сакавіка ў Арычы, недалёка ад Рыма, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News.
“Прашу вас памятаць у сваіх малітвах пра духоўныя практыкаванні для Рымскай Курыі, якія пачнуцца сёння вечарам у Арычы. На жаль прастуда прымушае мяне да таго, што ў гэтым годзе я не магу прыняць удзелу ў іх. Я буду сачыць за імі з Ватыкану. Я духоўна злучаюся з Курыяй і з усімі тымі, хто перажывае хвіліны малітвы, выконваючы духоўныя практыкаванні дома”, — сказаў Папа Францішак на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі” 1 сакавіка.
Рэкалекцыі пройдуць з 1 па 6 сакавіка 2020 г. Іх праводзіць сакратар Папскай біблійнай камісіі, кс. Пьетра Баваці, езуіт, даследчык Святога Пісання.
для друку