Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Польшчы

15 кастрычніка Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуду.

Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітык правёў размовы з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі.

Падчас шчырых перамоў, якія адбыліся ў 40-ю гадавіну абрання св. Яна Паўла ІІ Рымскім Пантыфікам, была падкрэслена важнасць хрысціянскіх каштоўнасцей у гісторыі краіны, асабліва ў фармаванні яе культурнай і рэлігійнай тоеснасці. Абмякроўваліся некаторыя тэмы, якія ўяўляюць супольны інтарэс, такія як падтрымка сям’і і гасціннасць.

Гаворка ішла пра ўклад Польшчы ў праект еўрапейскай інтэграцыі, а таксама пра пытанні, якія тычацца міжнароднай павесткі дня, сярод якіх канфлікт ва Украіне, сітуацыя на Блізкім Усходзе, міграцыя, ахова навакольнага асяроддзя, у сувязі з Канферэнцыя ААН па кліматычных зменах, якая пройдзе ў снежні гэтага года ў горадзе Катавіцы.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку