Пантыфік: прыгажосць узносіць сэрцы да Бога

Прыгажосць вядзе людзей да Бога, падкрэсліў Святы Айцец, вітаючы калектыў кубінскіх цыркавых артыстаў, якія выступілі напрыканцы агульнай аўдыенцыі, 2 студзеня ў Ватыкане.

“Яны, сваімі выступленнямі, нясуць прыгажосць; прыгажосць, якая патрабуе вялікіх высілкаў – мы гэта бачылі, – доўгіх трэніровак, пастаяннага развіцця… Але прыгажосць заўсёды ўзносіць сэрцы да вышыняў, прыгажосць робіць нас дабрэйшымі, усіх; прыгажосць вядзе нас да дабрыні, і вядзе таксама да Бога”, — сказаў Папа.

Напрыканцы звароту Пантыфік заклікаў цыркавы калектыў з Кубы працягваць несці прыгажосць усяму свету.

Беларуская рэдакцыя VaticanNews

для друку для друку