Пантыфік пра хрысціянскі стыль працы цырульніка

Папа Францішак даў парады цырульнікам-хрысціянам, з якімі сустрэўся 29 красавіка 2019 г. Ён заклікаў іх браць прыклад з св. Марціна дэ Порэса, нябеснага заступніка прадстаўнікоў гэтай прафесіі.

Што значыць хрысціянскі стыль працы цырульніка або касметолага? Думкамі аб гэтым Папа падзяліўся з сваімі гасцямі, якія прыбылі ў Ватыкан у свой выходны дзень.

Св. Марцін дэ Порэс, нагадаў Папа Францішак, самаахвярна служыў бедным і хворым, дапамагаючы ім дзякуючы ведам, якія атрымаў працуючы спачатку ў аптэцы, а потым у цырульні. На думку Папы, пакора і веліч святога можа дапамагчы прадстаўнікам прафесіі з цярплівасцю сведчыць хрысціянскія каштоўнасці.

“Ён заахвочвае вас, перш за ўсё, выконваць вашу працу па-хрысціянску, ветліва і паважліва ставячыся да кліентаў і заўсёды дзелячыся з імі добрым словам падахвочвання, не паддаючыся спакусе плётак, што з лёгкасцю, як вядома, пранікае і ў кантэкст вашай працы”, — сказаў Святы Айцец. Ён пажадаў італьянскім цырульнікам:

“Няхай кожны з вас, выконваючы сваю працу, заўсёды паводзіць сябе сумленна, робячы, такім чынам, станоўчы ўклад у агульнае дабро грамадства”.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку