Пантыфік пра будучыню пасля пандэміі

Маліцца за людзей, якія думаюць пра вырашэнне праблем, якія з’явяцца пасля заканчэння пандэміі каронавіруса, — заклікаў Папа падчас ранішняй св. Імшы, якую 3 красавіка 2020 г. цэлебраваў у Ватыкане.

“Ёсць людзі, якія пачынаюць думаць пра тое, што будзе потым, пасля пандэміі. Пра ўсе праблемы, якія прыйдуць: беднасць, беспрацоўе, голад… Памолімся за ўсіх людзей, якія дапамагаюць сёння, але клапоцяцца таксама пра заўтрашні дзень, каб дапамагчы ўсім нам”, — сказаў ва ўступе да літургіі Францішак.

Св. Імша трансліравалася ў прамым эфіры ватыканскімі СМІ. На яе завяршэнне Пантыфік правёў кароткую эўхарыстычную адарыцыю і ўдзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам, заклікаючы вернікаў прыступіць да духоўнай св. Камуніі.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку