Пантыфік пажадаў удалага перыяду летняга адпачынку

Папа Францішак пажадаў вернікам правесці летні адпачынак спакойна і карысна: прысвячаючы час для ўпарадкавання сваіх адносін з Богам і бліжнімі.

“Мы ўваходзім у перыяд водпускоў. Нягледзячы на ўсе меры бяспекі, звязаныя з пагрозай заражэння каранавірусам, няхай гэта будзе час спакойнага адпачынку, захаплення прыгажосцю прыроды і ўмацавання сувязі з іншымі людзьмі і Богам”, — сказаў Папа 24 чэрвеня 2020 г., вітаючы вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі.

Святы Айцец заклікаў наследаваць прыклад Давіда: “маліцца да Пана ў добрыя і кепскія моманты, хваліць Яго за кожную ласку, якую атрымліваем з Яго сэрца, поўнага любові да нас”.

Часам адпачынку для самога Пантыфіка стане, як і ў папярэднія гады пантыфікату, ліпень. Ён правядзе яго ў Ватыкане. У гэтым месяцы не будзе агульных аўдыенцый, яны пачнуцца ў жніўні. Папа таксама адмовіцца ад удзелу ў публічных мерапрыемствах. Выключэннем стануць нядзельныя сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі