Пантыфік паедзе ў Мазамбік, на Мадагаскар і Маўрыкій

Папа Францішак паедзе з пілігрымкай у тры краіны Паўднёва-Усходняй Афрыкі. Аб гэтым паведаміла 27 сакавіка Зала Друку Святога Пасаду.

Прымаючы запрашэнне дзяржаўнага і касцёльнага кіраўніцтва, Папа Францішак здзейсніць Апостальскі візіт у Мазамбік, на Мадагаскар і Маўрыкій. Ён будзе праходзіць з 4 па 10 верасня гэтага года. Пантыфік наведае Мапуту ў Мазамбіку, Антананарыву на Мадагаскары і Порт-Луі на Маўрыкіі.

Праграма падарожжа будзе апублікавана пазней ва ўстаноўленым парадку.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку