Пантыфік: быць місіянерамі па прыкладзе святых Кірыла і Мятода

Па прыкладзе святых Кірыла і Мятода станавіцца вучнямі і місіянерамі Пана ва ўсіх асяродках жыцця, заклікаў Папа Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 13 лютага прайшла ў Ватыкане.

“Заўтра будзем адзначаць свята святых Кірыла і Мятода, евангелізатараў славянскіх народаў і апекуноў Еўропы. Няхай іх прыклад дапамагае ўсім нам станавіцца вучнямі і місіянерамі ва ўсіх асяродках жыцця, дзеля навяртання як далёкіх людзей, так і самых блізкіх. Няхай іх любоў да Пана дасць нам сілу для вытрывання ў кожнай ахвяры, каб Евангелле станавілася фундаментальным правілам нашага жыцця”, – сказаў Папа.

Святкаванне памяці святых Кірыла і Мятода адбываецца ў Каталіцкім Касцёле 14 лютага. Разам з св. Бэнэдыктам Нурсійскім апосталы славян з’яўляюцца апекунамі Еўропы. Гэты тытул ім надаў св. Ян Павел ІІ, Апостальскім лістом “Egregiae virtutis” ад 31 снежня 1980 года.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку