Пантыфік адзначае імяніны ў салідарнасці з ахвярамі каранавіруса

23 красавіка 2020 г., у літургічны ўспамін св. Юрыя, Папа адзначае імяніны. З гэтай нагоды ён перадаў сучасныя апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх шпіталям у Румыніі, Іспаніі і Італіі.

У Румыніі дапамогу ад Святога Айца атрымае бальніца ў невялікім горадзе Сучава, дзе пражывае амаль 25% усіх жыхароў краіны, якія заразіліся каронавірусам. Горад знаходзіцца ў адным з самых бедных раёнаў Румыніі і ўсяго Еўрасаюза. Пяць апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх і іншыя матэрыялы будуць дастаўлены туды спецыяльным рэйсам, якім у Румынію вярнуцца мясцовыя медыкі, якія дапамагалі ў Італіі.

У Іспанію медыцынскае абсталяванне, у тым ліку тры апараты ШВЛ, будзе дастаўлена праз Апостальскую Нунцыятуру, якая разам з арцыбіскупам Мадрыдскім, кардынала Карласам Асорам Сьерай, размяркуе дапамогу па шпіталях.

Апостальскі элемазінарый, кардынал Конрад Краеўскі асабіста адправіцца ў паўночнаітальянскі горад Леча, каб завезці туды два апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх ад Святога Айца. На зваротным шляху ён затрымаецца ў Неапалі, каб атрымаць лекі, прызначаныя для бедных Рыма. Мясцовая каталіцкая супольнасць арганізавала збор сродкаў на набыццё лекаў у знак падзякі: перад Пасхай у адну ў неапалітанскіх бальніц з Ватыкана былі дастаўлены апараты ШВЛ, медыцынскія сродкі, а таксама пасхальныя падарункі.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку