Пантыфік заклікаў маліцца за пажылых людзей

Францішак заклікаў прысвяціць снежань асаблівай малітве за пажылых людзей. Малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц ён агучыў у відэароліку, які быў распаўсюджаны 4 снежня Ватыканскім тэлецэнтрам праз канал у “Youtube”.

“Народ, які не клапоціцца пра пажылых людзей і не адносіцца да іх добра – гэта народ, які не мае будучыні. Пажылыя людзі маюць мудрасць. Ім была даверана перадача жыццёвага досведу, гісторыі сям’і, супольнасці, народа. Не будзем забываць пра нашых старых, каб падтрыманыя сем’ямі і структурамі, яны з мудрасцю і досведам супрацоўнічалі ў выхаванні новых пакаленняў”, — сказаў Папа.

Ватыканскае радыё

для друку для друку