Пантыфік заклікаў да малітвы з сірыйскімі дзецьмі

malitwasiryjaПапа Францішак заклікаў дзяцей з усяго свету духоўна далучыцца да малітвы аб міры, якую будуць праводзіць у Сірыі іх аднагодкі. З адмысловым запрашэннем Святы Айцец звярнуўся 29 мая  ў час сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“У бліжэйшую сераду, 1 чэрвеня, з нагоды Міжнароднага дня дзіцяці, хрысціянскія супольнасці Сірыі, як каталіцкія, так і праваслаўныя, будуць разам перажываць спецыяльную малітву аб міры, галоўнымі дзеючымі асобамі якой будуць менавіта дзеці. Сірыйскія дзеці запрашаюць сваіх аднагодак з усяго свету, далучыцца да іх малітвы аб міры”, — сказаў Папа.

Ватыканскае радыё

для друку для друку