Пантыфік: Валадарства Божае – гэта не шоў і не карнавал

Валадарства Божае – гэта не прадстаўленне, не карнавал, не тое, што патрабуе рэкламы. Святы Дух, а не душпастырскія планы, робіць так, што яно расце, сказаў Папа 16 лістапада падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане.

У сваёй гаміліі ён спаслаўся на пытанне фарысеяў з Евангелля св. Лукі (17, 20-25): “Калі прыйдзе Валадарства Божае?”. Святы Айцец адзначыў, што гэта пытанне неаднаразова з’яўляецца ў Евангеллі.

Падобна таму, як нябачна расце насенне, Валадарства Божае расце сярод нас. Яно схаванае, як каштоўны камень або скарб. “Але хто дае рост гэтаму зерню, хто спрыяе яго ўсходу? Бог, Святы Дух, Які ў нас. А Святы Дух – гэта Дух лагоднасці, Дух пакоры, Дух паслушэнства, Дух прастаты”, — заўважыў Пантыфік.

Папа Францішак нагадаў, як Езус тлумачыць, што Валадарства Божае не прыцягвае ўвагі да свайго надыходу, і ніхто не скажа: яно “вось тут, – або: там”. “Гэта не шоу і тым больш не карнавал”, — дадаў ён. “Валадарства Божае не з’яўляецца з пыхай, зазнайствам, не любіць рэкламы: сціпла, схавана – і так расце”, — сказаў Святы Айцец. Ён адзначыў, што такой пакорай характарызавалася Маці Божая.

“Мы ўсе пакліканы прайсці гэты шлях у Валадарства Божае: гэта пакліканне, ласка, падораная, якая не купляецца, а даецца выключна Богам. І ўсе мы ахрышчаныя маем у сабе Святога Духам. Якія мае адносіны з Святым Духам, што спрыяе росту Валадарства Божага ўнутры мяне? Гэта добрае пытанне, якое кожны з нас можа паставіць сабе сёння: ці веру на самой справе, што Валадарства Божае сярод нас, утоенае, або, магчыма, мне больш падабаецца прадстаўленне”, — прапанаваў Папа Францішак.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку