Пантыфік сустрэўся з маці прысуджанага да смерці

papasusreczaФранцішак сустрэўся 11 верасня ў Ватыкане з Лідзіяй Герэра з Аргентыны, маці Віктара Салданья, прысуджанага да смяротнага пакарання ў ЗША.

Вось ужо 20 гадоў ён утрымліваецца ў камеры смяротнікаў у Тэхасе, пасля таго як быў прызнаны вінаватым у забойстве. Увесь гэты час маці просіць замяніць смяротны прысуд для сына на пажыццёвае зняволенне.

Пантыфік ведае аб справе Салданья, паколькі жанчына ўжо сутракалася з ім коратка ў 2014 годзе падчас агульнай аўдыенцыі і ў 2015 годзе падчас яго візіту ў ЗША. Па яе словах, Францішак абяцаў шмат маліцца за маладога чалавека з Кардовы. Менавіта адтуль родам Віктар Салданья.

Трэба адзначыць, што Папа з’яўляецца вострым крытыкам смяротнага пакарання. У лютым 2016 года, калі ў Рыме праходзіла міжнародная канферэнцыя, прысвечаная гэтай тэматыцы, ён нагадаў, што жыццё, якім надзелены таксама і злачынца, з’яўляецца неад’емным дарам Бога. Францішак звярнуўся тады да сумлення палітычных кіраўнікоў і заклікаў іх да міжнароднага паразумення ў справе адмены смяротнага пакарання. Запаведзь “не забівай” мае “абсалютную каштоўнасць” і тычыцца кожнага, падкрэсліў Францішак.

Ватыканскае радыё

для друку для друку