Пантыфік сустрэнецца з пасажырамі “Дзіцячага цягніка”

У Ватыкане пройдзе пятая штогадовая акцыя “Дзіцячы цягнік”. 3 чэрвеня 2017 г., у яе рамках хуткасны цягнік “Frecciarossa 1000” даставіць на чыгуначную станцыю ў Ватыканскіх садах каля 400 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў.

Сёлета яны прыбудуць з цэнтральнаітальянскіх гарадоў Аматрычэ, Акумолі, Норча і Арквата-дэль-Тронта, якія найбольш пацярпелі ад нядаўняга землятрусу.

Ініцыятыва пройдзе на тэму: “Маленькія падарожнікі, вялікія пасланцы і абаронцы Зямлі”. Пасля экскурсіі па Ватыканскіх садах, пасажыры “Дзіцячага цягніка” сустрэнуцца з папам Францішкам у Зале Паўла VI і зададуць яму свае пытанні.

Арганізатамі правядзення акцыі з’яўляюцца Папская рада па культуры і Італьянская дзяржаўная чыгунка. У рамках праекту яны дапамагаюць дзецям, якія апынуліся ў складаных жыццёвых сітуацыях.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку