Пантыфік сустрэне ў Ватыкане “Дзіцячы цягнік”

Papa_detiНа чыгуначную станцыю ў Ватыканскіх садах 28 мая 2016 г. прыбудзе спецыяльны цягнік: ён даставіць каля 400 дзяцей з італьянскага рэгіёну Калабрыя непасрэдна да Папы.

Францішак сустрэне іх асабіста на станцыі, якая знаходзіцца за базылікай св. Пятра, паведаміла Італьянская чыгунка на сваім сайце.

Гэта чацвёрты такога роду праект, калі “Дзіцячы цягнік” прывозіць падлеткаў з італьянскіх гарадоў на сустрэчу з Пантыфікам.

30 мая 2015 г. Ватыкан наведалі дзвесце нашчадкаў бацькоў, якія знаходзяцца ў турмах. Арганізатарам штогадовай акцыі з’яўляецца Папская рада па культуры.

Звычайна Святы Айцец вядзе жывы дыялог з дзецьмі аб іх жыцці, марах і ўспрыманні Бога.

“Ніколі не спыняйцеся марыць праз вашыя мары, не спыняйцеся марыць і слухаць слоў Езуса. Слухаючы Яго, мы расцём, наша сэрца развіваецца і любіць усіх”, — сказаў у 2015 г. Папа.

Сярод сёлетніх малых падарожнікаў, 60 асоб з дзіцячага аркестра Палерма і 50 – з Асацыяцыі “Спорт без межаў”. Цягнік прадаставіла Італьянская дзяржаўная чыгунка.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку