Пантыфік стаў ганаровым доктарам медыцыны

Пантыфік атрымаў званне ганаровага доктара медыцыны Салернскага ўніверсітэта – італьянскай дзяржаўнай навучальнай установы.

Аб гэтым абвясцілі яго рэктар Аўрэліа Томасэці і загадчык кафедры медыцыны, хірургіі і аданталогіі Марыё Капунца падчас канферэнцыі на тэму “Гуманізацыя медыцыны. Лячыць і клапаціцца”, якая прайшла тут.

Ганаровае званне было прысвоена Святому Айцу за яго “паўсюдна прызнаныя заслугі і здольнасці “лекара душаў” і глыбокага знаўцы патрэбаў самых слабых, бедных, патрабуючых Божай міласэрнасці і чалавечай салідарнасці людзей”. Адмысловае паведамленне было скіравана Францішку і кардыналу Дзяржсакратару Пьетра Параліну.

Салернскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1968 годзе на базе ўрачэбнай школы – адной з самых старыжытных медыцынскіх навучальных устаноў у свеце, якая бярэ свой пачатак у ІХ стагоддзі.

Ватыканскае радыё

для друку для друку