Пантыфік спачувае пасля пажару ў Кемерава

26 сакавіка Пантыфік выказаў сваё спачуванне пасля інцыдэнту ў расійскім Кемерава, дзе ў выніку пажару, па апошніх дадзеных, загінулі 64 асобы. 

“Яго Святасць Францішак быў глыбока засмучаны, даведаўшыся пра пажар, які ўзнік у комплексе “Зімовая вішня” ў Кемерава. Ён выказвае свае шчырыя спачуванні ўсім пацярпелым ў выніку гэтай трагедыі. Давяраючы памерлых, асабліва шматлікіх дзяцей, якія страцілі свае жыцці, міласэрнай любові Бога Усемагутнага, Яго Святасць запэўнівае ў малітвах усіх, хто аплаквае сваю страту. Выказваючы духоўную блізкасць да ўладаў і персаналу аварыйных службаў, якія дапамагаюць параненым і працягваюць пошукі зніклых без вестак, Францішак выпрошвае для ўсіх Божага бласлаўлення міру і суцяшэння”, — гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, якую падпісаў Дзяржсакратар Яго Святасці, кардынал Пьетра Паралін.

Днём у нядзелю, 25 сакавіка ў цэнтры Кемерава загарэўся комплекс “Зімовая вішня”. Сігналізацыя не спрацавала, многія наведвальнікі апынуліся заблакаваныя ўнутры памяшканняў. У спісах зніклых без вестак – дзясяткі чалавек, у тым ліку шмат дзяцей. Пажарныя змаглі атрымаць доступ да ўсіх памяшканняў толькі праз 12 гадзін пасля пачатку пажару. Паводле апошніх звестак, сярод 64 загінулых, дзевяць дзяцей.

Ватыканскае радыё

для друку для друку