Пантыфік скіраваў віншаванні з Божым Нараджэннем

Pantyfik_vinshavanne jpgПасля святочнага паслання і благаслаўлення “Urbi et Orbi” 25 снежня Папа Францішак з лоджыі ватыканскай базылікі скіраваў да вернікаў віншаванне з урачыстасцю Божага Нараджэння.

“Да вас, дарагія браты і сёстры, якія прыбылі з розных частак свету на гэту плошчу, і да тых, хто ў розных краінах злучаны з дапамогай радыё, тэлебачання і іншыя сродкаў камунікацыі, скіроўваю маё самае сардэчнае віншаванне”, — сказаў Папа.

“Гэта Божае Нараджэнне ў Святы Год Міласэрнасці, таму жадаю ўсім, быць здольнымі прыняць у сваё жыццё міласэрнасць Бога, якую Езус Хрысту нам падарыў, каб былі міласэрнымі з нашымі братамі. Так мы дапаможам у пашырэнні міру. Шчаслівага Божага нараджэння”, — дадаў Святы Айцец.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку