Пантыфік скіраваў пасланне да Сусветны дзень міру

“У духу міласэрнасці абдымем ўсіх, хто бяжыць ад вайны і голаду, хто вымушаны пакінуць свае землі па прычыне дыскрымінацыі, пераследаў, беднасці і дэградацыі навакольнага асяроддзя”, — заклікаў Францішак у пасланні на Сусветны дзень міру, які традыцыйна адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 1 студзеня. Дакумент носіць назву: “Мігранты і бежанцы: людзі ў пошуку міру”. Ён быў апублікаваны і прадстаўлены 24 лістапада ў Ватыкане.

Святы Айцец нагадаў, што ў свеце налічваецца каля 250 млн. мігрантаў, з якіх 22 млн. з’яўляюцца бежанцамі. Каб знайсці мір, многія з іх гатовы рызыкаваць жыццём, часта здзяйсняючы доўгія і небяспечныя падарожжы, цярпець цяжкасці і пакуты, пераадольваць калючы дрот і муры, узнесеныя для таго, каб трымаць іх далей ад мэты.

Па словах Францішка, недастаткова адкрыць сэрцы на чужыя пакуты: трэба будзе шмат зрабіць, каб нашы браты і сёстры маглі жыць у міры і бяспецы. “Дапамога іншаму патрабуе канкрэтных дзеянняў, ланцугу падтрымкі і добразычлівасці, пільнага і разумеючага клопату, адказнага кіравання новымі і складанымі сітуацыямі, якія часам дадаюцца да іншых, ужо існуючых шматлікіх праблем, а таксама да недахопу рэсурсаў, які павялічваецца”, — сказаў ён.

Папа заўважыў, што войны, канфлікты, генацыды, этнічныя чысткі дагэтуль прымушаюць людзей станавіцца бежанцамі. Але многія мігруюць па іншых прычынах, першая з якіх, гэта беднасць, “жаданне лепшага жыцця, якое, у многіх выпадках спалучаецца з жаданнем пакінуць безвыходнасць у адносінах будучыні, якую немагчыма пабудаваць”.

Папа заклікаў паглядзець на міграцыю з сузіраннем. “Мудрасць веры сілкуе такі погляд, здольны заўважыць, што ўсе мы з’яўляемся часткай адзінай сям’і”. З такім поглядам на мігрантаў і бежанцаў мы разумеем, што “яны прыбываюць не з пустымі рукамі: яны прывозяць зарад мужнасці, здольнасцей, энергіі і памкненняў, акрамя скарбаў уласных культур, і такім чынам узбагачаюць жыццё народаў, якія іх прымаюць”.

Пасланне Святога Айца на Сусветны дзень міру было падпісана 13 лістапада 2017 г., ва ўспамін св. Франчэскі Саверыі Карбіні, апякункі мігрантаў, 100-годдзе з дня смерці якой адзначаецца сёлета.

Ватыканскае радыё

для друку для друку