Пантыфік салідарны з ахвярамі землятрусу ў Італіі

italija_zemlatrusПерад малітвай “Анёл Панскі” 30 кастрычніка Папа Францішак выказаў сваю салідарнасць з жыхарамі цэнтральнай Італіі, якія пацярпелі ад землятрусу, паведамляе Ватыканскае радыё.

“Таксама сёння раніцай было моцнае страсенне. Я малюся за параненых і за сем’і, якім быў нанесены сур’ёзны ўрон, а таксама за тых, хто ўдзельнічае ў выратаванні і дапамозе. Няхай Уваскрослы Пан дасць ім сілу, а Божая Маці іх ахоўвае”, — сказаў Пантыфік.

Землятрус магнітудай 6,5 балаў па шкале Рыхтэра адбыўся раніцай 30 кастрычніка. Разбурыліся разам з іншымі аб’ектамі, таксама старажытная катэдра і базіліка св. Бэнедыкта ў Нурсіі. Землятрус  быў адчувальны і ў Рыме, дзе закрылі базіліку св. Паўла за Мурамі, таму што адпалі там кавалкі карніза пад столлю храма. Заўважана таксама расколіну ў падмурку адной з калон.  Базіліка замкнута для вернікаў і турыстаў.

для друку для друку