Пантыфік прызначыў пасланніка на ўрачыстасці ў Беларусі

paslannik papy7 мая папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Венскага, кардынала Крыстафа Шонборна сваім спецыяльным пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якое пройдзе 1-2 ліпеня ў Будславе.  

13 красавіка 1991 г. папам Яна Паўлам ІІ былі адноўлены каталіцкія структуры ў Беларусі. Булай “Nos autem” была заснавана Мінска-Магілёўская мітраполія, у склад якой увайшлі: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Гродзенская і Пінская дыяцэзіі. Мінска-Магілёўская архідыцяэзія была ўтворана ў межах Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Гродзенская – у межах Гродзенскай вобласці і Пінская – у межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

Ватыканскае радыё

для друку для друку