Пантыфік пра ролю жанчын у грамадстве

frauВарта падкрэсліць незаменную ролю жанчын у сям’і і выхаванні дзяцей, а таксама неацэнны ўклад працуючых жанчын у пабудове больш гуманнай эканамічнай і палітычнай структуры, лічыць Святы Айцец Францішак. Гэта думка агучана ў спецыяльнай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна на міжнародны семінар на тэму “Жанчыны і праца”, які 4-5 снежня 2015 г. праходзіць у Рыме.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, форум, арганізаваны Папскай радай па справах свецкіх, мае на мэце адлюстраванне прычын і наступстваў існуючых рознагалоссяў паміж патрабаваннямі сем’яў і працадаўцаў.

Папа заклікаў удзельнікаў семінара распрацаваць канкрэтныя кіруючыя прынцыпы і пазітыўныя мадэлі для гарманізацыі патрабаваннямі працоўных абавязкаў з патрабаваннямі сямейнага жыцця.

Сустрэча была арганізавана з нагоды 20-й гадавіны апублікавання св. Янам Паўлам II “Лісту да жанчын”. Папа напісаў у ім аб геніі жанчыны, дзякуючы якому жыве і развіваецца грамадства.

для друку для друку