Пантыфік памаліўся з хворымі і паабедаў з беднымі

abed z bednumiПасля сустрэчы з прадстаўнікамі агульнаітальянскага касцёльнага кангрэсу ў фларэнтыйскай архікатэдры Санта-Марыя-Дэль-Ф’ёрэ 10 лістапада.

Папа Францішак накіраваўся ў іншую базыліку – Санцісіма-Анунцыята, каб сустрэцца з хворымі і інвалідамі. Разам з імі Святы Айцец памаліўся “Анёл Панскі”, а затым прывітаў кожнага з прысутных асабіста.

Пасля гэтага кароткага спаткання Пантыфік пешшу прайшоў да мясцовай каталіцкай сталоўкі, названай у гонар св. Францішка Асізскага. Тут ён правёў час абедзеннага перапынку ў кампаніі бедных людзей, якія рэгулярна атрымліваюць у гэтай установе гарачую ежу, а таксама духоўную і маральную падтрымку.

Пасля абеду Папа адпачыў у сядзібе біскупа Фларэнцыі.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку