Пантыфік нагадаў пра важнасць ружанцовай малітвы

ruzhaniecПра важнасць ружанцовай малітвы, якой у Касцёле прысвечаны бягучы месяц, нагадаў 26 кастрычніка падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Святы Айцец.

Вітаючы прысутных на плошчы св. Пятра пілігрымаў з Польшчы, Папа Францішак падкрэсліў, што ў таямніцах ружанца разам з Паннай Марыя можна сузіраць “жыццё Езуса, якое выпраменьвае міласэрнасць самаго Айца”. “Будзем радавацца Яго любові і прабачэнню, будзем прымаць Яго ў падарожных і патрабуючых, будзем штодня жыць Яго Евангеллем”, — заклікаў ён. Папа пажадаў, каб “гэта простая марыйная малітва” дапамагала адкрываць Божую волю ў жыцці, несла суцяшэнне думкам і сэрцу, а таксама станавілася “прывілеяваным момантам духоўнай блізкасці” ў сямейным жыцці.

Некалькі дзён таму, праз свой профіль у сацыяльнай сетцы “Twitter” Святы Айцец прызнаўся, што ружанцовая малітва спадарожнічае яму на працягу ўсяго жыцця. “Яна з’яўляецца таксама малітвай простых людзей і святых… гэта малітва майго сэрца”, — напісаў Папа.

Ватыканскае радыё

для друку для друку