Пантыфік на Кубе: служэнне бедным не павінна быць ідэалогіяй

AFP4541401_Articolo20 верасня 2015 г. папа Францішак узначаліў Эўхарыстыю на плошчы Рэвалюцыі ў Гаване, падчас якой удзяліў першую св. Камунію групе кубінскіх дзяцей. У сваёй гаміліі Пантыфік пахіліўся над пытаннем, якое Езус скіраваў да сваіх вучняў: “Пра што па дарозе вы разважалі?”. “Гэта пытанне, якое Ён можа задаць кожнаму з нас сёння: аб чым размаўляеце штодзённа? Якія вашы прагненні?”, — сказаў Папа. Вучні, аднак, саромеліся адказаць і маўчалі, бо разважалі паміж сабою, хто большы.

Пытанне аб тым, “хто большы”, паводле Францішка, спадарожнічае чалавеку на працягу ўсяго жыцця: яно ўкаранёнае ў сэрцы і гісторыя пазначаецца тым, як на яго адказваюць людзі.

Святы Айцец нагадаў, што “Езус не баіцца чалавечых пытанняў” і пошукаў. Наадварот – Ён добра верае “закуткі” чалавечага сэрца і як добры педагог заўсёды гатовы спадарожнічаць людзям. “Верны свайму стылю дзеяння, Ён бярэ на сябе нашыя пытанні і прагненні, надаючы ім новы гарызонт”, Ён здольны даць адказ, які паставіць новы выклік і заўсёды ўстанаўлівае логіку любові, “якой могуць жыць усе”.

Гарызонт Езуса далёкі ад “элітарызма”. Гэта заўсёды прапанова для штодзённага жыцця, каб кожны дзень набываў “смак вечнасці”, лічыць Пантыфік.

“У гэтым заключаецца парадокс Езуса. Вучні дыскутавалі аб тым, хто б мог заняць важнейшае месца, быць выбраным у якасці прывелеяванай асобы, быць выключаным з-пад агульнага права, з-пад агульнай нормы, каб узняцца над усімі іншымі, хто б мог хутчэй узвысіцца, каб заняць пасаду, якая б давала пэўную выгаду. Езус адкінуў іх логіку, проста кажучы, што сапраўднае жыццё перажываецца ў канкрэтнай дзейнасці на карысць бліжніх”, — сказаў Папа.

Францішак нагадаў, што служэннем з’яўляецца клопат пра самых слабых у сем’ях, грамадстве, краіне. Ён заклікаў да канкрэтнай дзейнасці на карысць самых пакутуючых і змучаных і да адказнага выканання грамадзянскіх абавязкаў. “Каб быць хрысціянінам неабходна служыць годнасці братоў, змагацца за годнасць братоў і жыць дзеля годнасці братоў. Таму хрысціянін заўсёды пакліканы да таго, каб адставіць у бок свае патрэбы, чаканні і жаданні усемагутнасці, перад канкрэтным позіркам самых безабаронных”, — адзначыў Папа і заклікаў да бескарыслівага служэння, якое ніколі не павінна пераўтварацца ў ідэалогію, а здзейсняцца толькі дзеля дабра людзей.

На заканчэнне гаміліі Святы Айцец сказаў, што веліч народа, нацыі і чалавека заключаецца ў тым, як яны служаць безабароннасці сваіх братоў.

Ватыканскае радыё

для друку для друку