Пантыфік на адкрыццё “Expo” пра “парадокс багацця”

papa“Голас Біскупа Рыма, які кажа ад імя Божага народа, што пілігрымуе па ўсім свеце, гэта голас многіх бедных людзей, якія з’яўляюцца часткай гэтага народа і з годнасцю спрабуюць зарабіць сабе на хлеб у поце твару свайго”, — так распачаў 1 мая сваё відэа-пасланне да ўдзельнікаў цырымоніі адкрыцця выставы “Expo 2015” у Мілане папа Францішак.

Яно прагучала ў прамым эфіры, дзякуючы тэлемасту паміж Ватыканам і Міланам. Пантыфік пажадаў, каб словы: “Накарміць планету. Энергія для жыцця”, не засталіся толькі тэмай форуму, але знайшлі сваю рэалізацыю ў канкрэтных праектах для дапамогі мільёнам галодных на планеце. Папа выказаў спадзяванне, што кожны наведвальнік “Expo”, дзякуючы шматлікім павільёнам, “зможа адчуць прысутнасць гэтых асоб”, і што апошнія стануць “сапраўднамі героямі мерапрыемства”.

“Парадокс багацця”, па-ранейшаму мае месца ў свеце, нягледзячы на намаганні і некаторыя добрыя вынікі, звярнуў увагу Папа і дадаў, што “нават “Expo”, у некаторых адносінах, з’яўляецца часткай” яго, “калі падпарадкоўваецца культуры марнатраўнасці, адходаў, і не спрыяе мадэлі справядлівага і ўстойлівага развіцця”.

Ён выказаў надзею, што форум зробіць свой уклад у “змену менталітэту”, які ўтрымлівае меркаванне, “што нашы штодзённыя дзеянні (…) не ўплываюць на жыццё тых, хто побач або далёка церпіць ад голаду”.

“Няхай Пан дасць мудрасць і мужнасць у так вялікай адказнасці” для практыкаў і даследчыкаў харчовай прамысловасці, пажадаў Святы Айцец і падзяліўся спадзяваннем, што іх праца стане часткай “вялікага праекту салідарнасці”: накарміць свет і зрабіць гэта з павагай да навакольнага асяроддзя. Папа назваў гэта Божым выклікам для чалавецтва ХХІ стагоддзя.

Францішак заклікаў не забыцца пра ўсіх, хто рыхтаваў міланскую “Expo”, асабліва пра найбольш “схаваных і непрыкметных”, якія дзякуючы выставе зарабілі на хлеб, каб прынесці яго ў свае дамы. “Няхай ніхто не будзе пазбаўлены гэтай годнасці! Няхай ніводзін хлеб не стане вынікам працы недастойнай чалавека!”, — сказаў Папа ў сваім звароце. Ён пажадаў выкарыстаць “выдатную магчымасць” правядзення форуму з адказнасцю.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі