Пантыфік і новыя кардыналы наведалі Бенэдыкта XVI

franciszek-i-benedyktПапа Францішак разам з новымі кардыналамі наведалі Бенэдыкта XVI. Пасля заканчэння кансісторыя ў базіліцы св. Пятра яны на двух мікрааўтобусах накіраваліся ў рэзідэнцыю Папы на пенсіі, былы кляштар “Mater Ecclesiae” у Ватыканскіх садах, паведамілі 19 лістапада 2016 г. у Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

Бенэдыкт XVI прымаў удзел у двух папярэдніх кансісторыях, якія праводзіў Папа Францішак. Сам Пантыфік на пенсіі склікаў кансісторыі па ўзвядзенні ў кардынальскую годнасць пяць разоў.

Нагадаем, што 19 лістапада 2016 г. у ватыканскай базіліцы св. Пятра прайшоў кансісторый, падчас якога Папа Францішак надаў кардынальскую годнасць прадстаўнікам трынаццаці краін свету: Італіі, Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, Іспаніі, Бразіліі, ЗША, Бангладэшу, Венесуэлы, Бельгіі, Маўрыйкія, Мексікі, Малайзіі, Албаніі, Папуа-Новай Гвінеі. Кардынал Себасціян Кота Хаараі з Лесота не змог прыняць удзел у цырымоніі. Сімвалы кардынальскай годнасці яму будуць перарадзены праз спецыяльнага папскага пасланніка.

На сённяшні дзень Калегія кардыналаў налічвае 228 членаў, з якіх 121 мае права голасу на канклаве.

Самым маладым кардыналам стаў Д’ёдонэ Нзапалаінга, арцыбіскуп Бангі, сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, якому 50 гадоў. Найстарэйшым з’яўляецца былы арцыбіскуп Манісалес ў Калумбіі – кардынал Хасэ дэ Хесус Пімьента Радрыгес, які нарадзіўся ў 1919 г.

Ватыканскае радыё

для друку для друку